You are here

Чарговая акцыя пратэсту ў Бэльгіі

Чарговая акцыя пратэсту насупраць беларускай амбасады ў Бэльгіі адбылася ў панядзелак раніцай а 9 гадзіне. Напярэданьні акцыі актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня распаўсюдзілі інфармацыйныя ўлёткі, таму падтрымаць акцыю прыйшлі таксама жыхары Брусэлю.

Спроба перадаць петыцыю супрацоўнікам амбасады скончылася бязвынікова, ня гледзячы на намаганьні як маніфэстантаў, так і паліцыі.

Я паведаміў арганізатар якцый пратэсту Зьміцер Піменаў, якцыя мае працягнуцца, але ўжо ў іншай форме, бо яшчэ да пачатку пікету амаль усе супрацоўнікі амбасады з’язджаюць “па вельмі важных справах”.

З. Піменаў: “Сёньня супрацоўнікі паліцыі нам паведамілі, што для таго, каб працягваць якцыю, патрэбна дазвол бургамістра. Калі раней паліцыянты званілі ў дзьверы і спрабавалі размаўляць з супрацоўнікамі амбасады, дык сёньня яны заявілі, што рабіць гэтага ня будуць, бо абураныя непаважлівамі дзеяньнямі апошніх ў адносінах да беларусаў і бэльгійскай паліцыі. Тым больш, калі ў амбасадзе нікога не застаецца, апрача якіх сакратароў, няма сэнсу стаяць насупраць з патрабаваньнем прыняць петыцыю ні паліцыянтам, ні нам.”

Актывісты БЭЗу заклікаюць дасылаць факсам тэкст петыцыі на нумар беларускай амбасады ў Брусэлі, а таксама ў амбасады Беларусі ў краінах Эўразьвязу.

+32 23 40 02 87 Бэльгія
+31 70364 05 55 Нідэрланды
+33 1 44 14 69 70 Францыя
+49 30 53 63 59 23 Нямеччына
+ 43 1 419963030 Аўстрыя
+ 41 31 952 76 16 Швэйцарыя
+44 207 361 00 05 Вялікая Брытанія
+39 06 82002309 Італія
+420 233 540 925 Чэхія
+ 421 25 44 16 328 Славакія
+46 8 767 07 46 Швэцыя
+48 22 7420980 Польшча
+ 370 52 66 22 12 Летува
+371-7322891 Латвія
+372 6558001 Эстонія

ПРАТЭСТ

Беларуская дыяспара заяўляе рашучы пратэст супраць масавага зьбіцьця беларускіх грамадзянаў, што мела месца падчас сьвяткаваньня Дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Менску.

Антыбеларуская палітыка вынішчэньня нацыянальнае памяці, мовы і культуры, што праводзіць урад спадара А. Лукашэнкі , з кожным годам робіцца ўсё больш цынічнай і брутальнай. Законнае права Беларускага народу на ўрачыстае адзначэньне памятных датаў сваёй гісторыі патаптанае хамскім ботам ворагаў Беларушчыны і замененае на абсалютную залежнасьць ад свавольства дэнацыяналізаванага чынавенства, што кіруецца не Канстытуцыяй, але прымітыўным жаданьнем дагадзіць дыктатару.

Падзеі 25 сакавіка гэтага году, калі брутальным, крывавым чынам была разагнаная мірная дэманстрацыя беларускіх грамадзянаў, выклікае трывогу і пачуцьцё поўнага бяспраўя Беларускага народу перад абліччам паліцэйскага рэжыму, чужароднасьць якога не выклікае ані якіх сумніваў – не можа родны ўрад чыніць такі зьдзек над сваім народам, - паказалі, што сілавыя структуры ўжо больш не бароняць інтарэсаў Беларусі, але служаць акупацыйным структурам замежнай дзяржавы.

Нагадваем чынавенству, якое прыслугоўвае акупацыйнаму рэжыму Лукашэнкі пра непазьбежную адказнасьць за зьдзек над Беларускім народам, за парушэньне Канстытуцыі і здраду Беларускай Дзяржаве. Угаворваем усімі магчымымі спосабамі вяртаць на Беларусі законнасьць і верхавенства гарантаваных Канстытуцыяй правоў чалавека.

Жыве Беларусь! Далоў антынародную прарасейскую дыктатуру!

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: