You are here

Успамін Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

У нядзелю 29 лістапада ў Беларускай Царкве ў Анвэрпане адбудзецца ўшанаваньне памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну з нагоды 89-й гадавіны ад пачатку паўстаньня. Вядома, што пасьля бальшавіцкага перавароту ў Расеі, Беларусь не пажадала быць пад уладаю чырвонай Масквы і ў сакавіку 1918 году абвясьціла сваю незалежнасьць. Аднак бальшавікі з гэтым не зьмірыліся і пачалі крывавы наступ на нашыя землі. Слуцкае паўстаньне супраць бальшавіцкай навалы, якое ўвайшло ў гісторыю як Слуцкі Збройны Чын, сталася яскравым прыкладам мужнай абароны доўгачаканай вольнасьці. Нягледзячы на тое, што сілы праціўніка значна пераўзыходзілі моц паўстанцаў, апошнія не на хвілю не ўсумніліся ў неабходнасьці збройнага супраціву і гераічна паклалі свае жыцьці на алтар Беларускай свабоды. Усьведамляючы свой сыноўні абавязак аддаваць даніну павагі ахвярным дзядам, беларускія вернікі зьбяруцца на малітву за іхныя душы і за тое, каб іхняя кроў сталася адраджальнай і жыватворчай вільгацьцю для Беларушчыны. Пасьля Набажэнства ў плебаніі (пастарыі) адбудзецца сумеснае кавапіцьцё.
Духоўнае жыцьцё: