You are here

Вернікі ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

Вернікі Беларускай Вуніяцкай Царквы ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пасьля Набажэнства, у часе якога была ўзьнесена малітва за душы ўсіх загіблых змагароў, адбылася братэрская трапеза з удзелам паважнага Беларуса спадара Янкі Жучкі. Радны Беларускай Народнай Рэспублікі з хваляваньнем павіншаваў прысутных са сьвятам герояў і падзякаваў усім за пераемнасьць і шанаваньне Беларускіх традыцый. Усе прысутныя з павагай і шчырасьцю прывіталі і падзякавалі адданаму адраджэнскай справе старога Беларуса. Памяць пра Герояў Слуцкага Збройнага Чыну будзе жыць ў сэрцы кожнага сьвядомага беларуса! Слава героям! Жыве Беларусь!
Духоўнае жыцьцё: