You are here

Каляднае Набажэнства ў Беларускай Царкве

25 сьнежня Хрыстовая Царква адзначае Сьвята Нараджэньня свайго Госпада і Збавіцеля Ісуса Хрыста.

Ад старадаўніх часоў хрысьціяне мелі пабожны звычай зьбірацца разам у царкве напярэдадні гэтага дня, каб з наступленьнем цемры і ўзыходам першае зоркі распачаць сьвяточнае Набажэнства.

Адпаведна гэтаму звычаю, у чацьвер 24 сьнежня а 21 гадзіне ў Беларускай Царкве будзе адпраўлена ўрачыстая Вячэрня з Боскай Літургіяй Сьвятога Васіля Вялікага.

Пасьля Боскай Літургіі адбудзецца сьвяточная братэрская трапеза, якая азначыць сабой завяршэньне Каляднага саракадзённага посту.

У сам Калядны дзень 25 сьнежня а 10.30 раніцы ў царкве адбудзецца калядная Сьвятая Імша ў лацінскім абрадзе. Беларускага Набажэнства 12-й гадзіне дня ня будзе.

Пасьля начное адправы з 24-га на 25-е сьнежня і супольнага разгаўленьня беларускія вернікі працягнуць сьвяткаваньне ў сямейных і сяброўскіх колах, з усякаю пабожнасьцю, умеркаванасьцю і хрысьціянскай сьціпласьцю, каб Нованароджаны Збавіцель не быў абражаны ані п’янствам, ані абжэрствам, ані іншымі неадпаведнымі хрысьціянскаму пакліканьню дзеяньнямі. Хай Сьвята Божага Нараджэньня станецца не повадам для патураньня хібным схільнасьцям чалавечае прыроды, але прычынаю для сьветлае радасьці і багавейных пачуцьцяў удзячнасьці Богу.

Духоўнае жыцьцё: