You are here

Акцыя пратэсту ля беларускай амбасады ў Бруссэлі

brussel20092010sm.jpg17 верасьня быў арыштаваны і беспадстаўна збіты беларускі актывіст і каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па Гомельскай вобласьці Кастусь Жукоўскі.

Галоўным раздражняльнікам для слуг дыктатуры стала нашытая на рукаў выява Пагоні.

Раднымі БНР у Бельгіі, разам з палітычнымі ўцекачамі быў зладжаны пікет пратэсту насупраць беларускай амбасады. Пад час пікету была перададзена петыцыя пратэсту наступнага зместу:

brussel20092010

Беларускія палітычныя ўцекачы Эўропы выказваюць пратэст з нагоды беззаконнага неправавога затрымання кіраўніка гомельскага ініцыятыўнага камітэту па стварэнні партыі « Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага.

17 верасня 2010 г. На этнакультурным фэсце « Голас Палесся» у вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна сп. Жукоўскі быў затрыманы міліцыянтамі без усялякай на тое прававой прычыны. Праз нейкі час сп. Жукоўскага вызвалілі, але ён зноў быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Потым гэтыя людзі прадставіліся ахоўнікамі прэм'ер – міністра. Пасля гэтага брутальнага нападу актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі апынуўся ў шпіталі з цяжкімі траўмамі.

Мы рашуча пратэстуем супраць сістэмнага, узведзенага ў ранг афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі пераследу беларускіх патрыётаў.

Мы разглядаем гэты і іншыя падобныя выпадкі як праявы сьвядомай, добра прадуманай і няўхільна ажыццяўляемай стратэгіі, накіраванай на поўнае знішчэнне беларусаў як народа.

Стратэгіі, якая праводзіцца незаконнай уладай, што доўгія гады трымаецца на гвалце, бессаромнай хлусні і пры падтрымцы крамлёўскіх мафіёзных структур.

Мы папярэджваем, што ніводзін з такіх фактаў не застаецца па – за нашай увагай.

Мы адсочваем і будзем адсочваць любыя факты парушэння дыктатарскім крамлёўскім рэжымам нацыянальных правоў беларусаў.

Мы будзем прыкладаць намаганні, каб падобныя ўчынкі мелі абавязковыя палітычныя і эканамічныя наступствы для злачыннай групоўкі, якая незаконна ўтрымлівае ўладу на Беларусі.

Мы інфармуем і будзем надалей інфармаваць еўрапейскую грамадскую і палітычную супольнасць пра сапраўдныя твар і сутнасць існага беларускага рэжыму. А ў будучыні нішто не будзе забытым і ніхто не застанецца без пакарання. Асобы, якія затрымлівалі й збівалі сп. Жукоўскага, нам вядомы. Як вядомы і асобы, датычныя да пераследу іншых беларускіх актывістаў. Яны панясуць поўную адказнасць у адпаведнасці з дэмакратычным заканадаўствам разам з кіраўніком усёй антыбеларускай мафіі Лукашэнкам. Яны павінны гэта заўсёды памятаць і рабіць высновы.

Жыве Беларусь!

Беларускія палітычныя ўцекачы і надалей будуць рэагаваць належным чынам на ўсе антыбеларускія дзеяньні дыктатарскага рэжыма

Навіны дыяспары: