You are here

Пікет ля будынкаў Эўраістытуцый у Брусэлі

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня прынялі актыўны ўдзел у пікеце, які быў зладжаны беларусамі розных краін Эўразьвязу. Пікетоўцы сьведчылі палітыкам Эўропы аб неабходнасьці патрабаваньня ад існуючага на Беларусі рэжыму правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў без удзелу крамлёўскага марыянеткі, які узурпаваў уладу.

У адным з інтэрвію Радным БНР Зьмітром Піменавым быў выказаны крытычны пункт гледжаньня на падыход да беларускіх праблемаў з боку афіцыйных палітыкаў краін Эўропы. У прыватнасьці сп. Піменаў выказаў меркаваньне, што прагматызм некаторых зь іх, асабліва тых, што трапілі пад уплыў крамлёўскай мафіёзнай групоўкі, не дазволіць і надалей беларускаму грамадству разьвівацца ў дэмакратычным накірунку.

31012011_1.jpg

31012011_2.jpg

Актывістамі БЭЗу была распаўсюджана вялікая колькасьць чарговага нумару інфабюлетэня, ў якім даводзіцца да ведама жыхароў Эўропы сёньняшняя палітычная сытуацыя на Беларусі.

БЭЗ-Info

Навіны дыяспары: