Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Архіпастырскі візыт Экзарха ў Антвэрпан | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

Архіпастырскі візыт Экзарха ў Антвэрпан

2 сьнежня 2012 г. ў перапоўненым саборы Парыжскай Божай Маці адбылася інтранізацыя новага грэка-каталіцкага Экзарха ўладыкі Барыса Гудзяка.

DSCF7310.JPG

У нядзелю 9 сьнежня ўладыка Экзарх з архіпастырскім візытам наведаў Антвэрпан і грэка-каталіцкія супольнасьці гэтага гораду. Урачыстае Архірэйскае Набажэнства, на якое зграмадзіліся беларускія і украінскія вернікі, прайшло ў Беларускай парафіі ў гонар Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, і Ўваскрасеньня Хрыстовага. Пры ўваходзе ў храм уладыку ўрачыста сустрэлі са сьвятым крыжам, хлебам і сольлю Апостальскі Візытатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, прафэсар Лювэнскага Каталіцкага Унівэрсытэту архімандрыт Рожэ Грызон, парох нідэрландскамоўнай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Яна Дамаскіна архімандрыт Ёхан Мэйер, парох украінскай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпане ераманах Ігар Паўлій, парох прыймаючай беларускай грэка-каталіцкай парафіі сьвятар Ян Майсейчык, парох Душпастырства Брусэля ераманах Алег Зімак, ераманах-студыт Лявонці Тумоўскі, і іншыя.

foto22.jpg

Падчас свайго казаньня ўладыка Барыс зьвярнуў увагу сабраных на супольнае мінулае беларускага і ўкраінскага народаў, цяжкі лёс іх Цэркваў і нялёгкую рэчаіснасьць сёньняшняга дня. Адзначаючы, што Украінская Грэка-Каталіцкая Царква з Божай ласкі інтэнсыўна адраджаецца, Экзарх падкрэсьліў неабходнасьць яе выхаду за межы толькі нацыянальнай хрысьціянскай супольнасьці. Грэка-Каталіцкая Царква – Царква-Мучаніца з багатым досьведам сьведчаньня аб Хрысьце, і яна павінна прыняць актыўны ўдзел у новай эвангелізацыі Эўропы. Асаблівую адказнасьць і клопат Украінская Царква павінна мець аб Беларускім народзе і яго Зьяднанай Царкве, што церпіць уціск і перасьлед аж ад часу інкарпарацыі Беларусі ў Расейскую імпэрыю ў канцы 18 стагоддзя.

DSCF7468.JPG

Парах Беларускай царквы сьвятар Ян Майсейчык падзякаваў уладыку Барысу за яго візыт і блаславеньне і папрасіў надалей быць апекуном і бацькам не толькі для украінскіх вернікаў, але і для беларусаў, якія, на жаль, на сёньняшні дзень пазбаўлены шчасьця мець свайго архірэя і часам адчуваюць сябе сіротамі, за якіх няма каму заступіцца перад абліччам рознага роду недабразычліўцаў.

DSCF7483.JPG

У часе Набажэнства ўладыка Экзарх узнагародзіў айца Яна Майсейчыка за шматгадовае руплівае служэньне Царкве Божай правам нашэньня Крыжа з упрыгожаньнямі.

DSCF7500.JPG

Пасьля Богаслужэньня, у часе сьвяточнага сталаваньня, сьвятары і вернікі мелі магчымасьць паразмаўляць з уладыкам Экзархам і атрымаць яго архіпастырскае блаславеньне.

DSCF7516.JPG

Духоўнае жыцьцё: