warning: Creating default object from empty value in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

БГКЦ у Антвэрпане

Беларуская Царква ў Бэльгіі

Беларуская Царква ў Бэльгіі прадстаўлена Парафіяй Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага і належыць да бізанта-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпане па адрасу:

Heilige-Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B-2060 Antwerpen

Архіпастырскі візыт Экзарха ў Антвэрпан

2 сьнежня 2012 г. ў перапоўненым саборы Парыжскай Божай Маці адбылася інтранізацыя новага грэка-каталіцкага Экзарха ўладыкі Барыса Гудзяка.

Успамін Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага

Сёньня сьвяткуе наша Маці Сьвятая Царква ўрачыстасьць Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, чыё жыцьцё было кароткім, але поўным гераізму і сьвятасьці, паслушэнства Царкве і веданьня Праўды.

Фэст у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага

11 лістапада Беларуская царква ў бэльгійскім горадзе Антвэрпане адзначыла сваё парафіяльнае сьвята – Дзень памяці Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Чарговы раз урачыстая Боская Літургія зграмадзіла больш за сотню вернікаў і прыяцеляў парафіі, сярод якіх і беларусы, і фламандцы, і прадстаўнікі іншых народаў, што цэняць скарб Хрыстовай веры і царкоўнай Еднасьці.

Сьвята Дзядоў у Бэльгіі

29102011-1sm1.jpgУ суботу 29 кастрычніка беларусы Бэльгіі і Францыі сабраліся разам у Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антвэрпане, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыцьцё за Веру Сьвятую і незалежнасьць і свабоду роднай Бацькаўшчыны. Канешне, аддаць даніну малітоўнай памяці сваім продкам і спачылым героям прыйшлі далёка не ўсе, што аказаліся на чужыне – адчуджэньне ад традыцый свайго народу моцна засела ў сэрцах шматлікіх беларусаў. Абыякавасьць (а нярэдка і варожасьць) да старадаўняе Хрыстовае веры, да ўласнае культуры і мовы, спараджае і абыякавасьць да сваіх бацькоў, дзядоў, прашчураў. Але, як кажуць у народзе, - “Бог ня Цімошка, бачыць нямножка”, таму і застаюцца абыякавыя бяз Божага блаславеньня і пакутуюць ад сваёй жа неразважлівасьці...

ДЗЯДЫ – Дзень успаміну памерлых

У суботу 29 кастрычніка вернікі Беларускай царквы ў Анвэрпане адзначаць спаконвечнае беларускае сьвята – Дзяды. У гэты дзень аддаецца даніна памяці ўсім спачылым продкам, не толькі тым, імёны якіх захоўваюцца ў нашай памяці, але й далёкім прашчурам з сівой даўніны. Існуе павер’е, што калі хтосьці на Дзяды адведвае царкву і могілкі, запальвае зьнічык і моліцца за памерлых, то і яны адказваюць яму сваім спрыяньнем.

Парафіяльны Фэст у Беларускай Царкве ў Антвэрпане

У нядзелю 28 лістапада Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ў Антвэрпане адзначыць свой парафіяльны Фэст – дзень Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Сьвятар і Парафіяльная Рада запрашаюць усіх вернікаў разьдзяліць духоўную радасьць гэтай урачыстасьці. Ўрачыстая Боская Літургія адбудзецца а 12-й гадзіне ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса. Пасьля Літургіі усе шчыра запрашаныя на братэрскі пачастунак.

Адрас: Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060 ANTWERPEN.

Дзяды – Сьвята ўспаміну памерлых

У нядзелю 31 кастрычніка Беларуская Царква ў Антвэрпане адзначыць Дзяды. Памінальнае Набажэнства распачнецца ў 12 гадзін. Пасьля Літургіі вернікі адправяцца ў Лёвэн на магілу выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, дзе, паводле шматгадовай традыцыі, будзе адпраўлена Паніхіда. Жадаючых памаліцца за сваіх памерлых, а таксама за тых, хто аддаў свае жыцьці за веру, волю, незалежнасьць і памнажэньне славы Айчыны, шчыра запрашаем на Набажэнствы.

Парафіяльная Рада

Пяцідзённае Паломніцтва ў Рым і Бары

rome062010_in.jpgПа запрашэньні Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году Сьвятара, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенэдыктам XVI-м, пробашч Беларускай Уніяцкай Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і Сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійск

Асьвячэньне Іконы Вялебнай Еўфрасіньні Полацкай

ikona001.jpg30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Сьвятых ў Беларускай парафіі г. Антвэрпана пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. Ікона была створана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай і дастаўлена ў Бэльгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антвэрпанскай царквы.

Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гору Монт

piligr001.jpgБеларуская царква ў Антвэрпане прыняла ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гору Монт (Saint Mont) у Францыі. У першым тысячагоддзі гэтая гара месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянэраў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе выбралі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На фундамэнтах казармаў яны збудавалі манастыр і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. У наш час ад манастыра засталася толькі каплічка...

Расклад Набажэнстваў у Беларускай Царкве ў Антвэрпане на Тыдзень Пакутаў і на Вялікдзень

Вербніца – Уваход Госпада ў Ерусалім:
Нядзеля 28 сакавіка а 12.00 гадз. Боская Літургія Сьв. Яна Залатавуснага і асьвячэньне вербаў;

Чысты Чацьвер – Успамін Тайнай Вячэры:
Чацьвер 1 красавіка а 19.00 гадз. Вячэрня з Літургіяй Сьв. Васіля Вялікага;

Вялікая Пятніца – Успамін Укрыжаваньня і Пакутаў Госпада:
Пятніца 2 красавіка а 18.00 гадз. Ютрань з 12-цю Евангельлямі Мукаў Госпада Ісуса Хрыста; (Набажэнства адбудзецца ў капліцы).

ПАСХА – Вялікоднае Набажэнства:
Ноч з 3 на 4 красавіка,

23.00 гадз. Паўночніца з Канонам перад Сьвятой Плашчаніцай
00.00 гадз. Вялікодная Ютрань і Літургія Сьвятога Яна Залатавуснага

Вялікае асьвячэньне вады

З нагоды сьвята Хрышчэньня Гасподняга, называнага ў народзе Вадохрышчам, у Беларускай Царкве г. Антвэрпана адбылося ўрачыстае Вялікае Асьвячэньне вады. Гэтая Богаслужба адбываецца толькі аднойчы ў год і прысьвечаная ўспаміну Хрышчэньня Госпада Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан. Падчас Хросту Збавіцеля адбылося аб’яўленьне Трыадзінага Бога – Айца, Сына і Сьвятога Духа. Паводле веры Царквы асьвячаная ў гэты дзень вада атрымоўвае Ласку Сьвятога Духа і набывае моц ачышчаць і здараўляць духоўныя і цялесныя хваробы, ахоўваць ад напасьцяў бачных і нябачных ворагаў, праганяць дэманаў і суцішаць пажадлівасьці, асьвячаць дамы і служыць на ўсякую асаблівую добрую патрэбу.

Асьвячэньне новых эўхарыстычных сасудаў ў Беларускай Царкве

У нядзелю 20 сьнежня ў Беларускай царкве Бэльгіі адбылося апошняе перад Калядамі літургічнае Набажэнства, пад час якога ўзносілася малітва за ўсіх дабрадзеяў парафіі. Пасьля Набажэнства адбылося асьвячэньне новых эўхарыстычных начыньняў - келіха і дыскаса, набытых дзякуючы шчодрым ахвяраваньням дабрачынцаў.

У адпушчальным слове сьвятар ад імя ўсіх вернікаў падзякаваў ахвярадаўцам за іх актыўнае спрыяньне разьвіцьцю і ўмацаваньню Беларускай Царквы і пажадаў ім жыць і далей у дабры і Божым блаславеньні многія леты.

Парафіяльная рада