Мой таленавіты сябра Юркавец напісаў у часопісе «Огонёк», што наша «Лінія Сталіна» пад Мінскам не мае пад сабой рэальных гістарычных падставаў. Напісаў, развярэдзіў думку і раптоўна памёр. Яго няма, а думка не сунімаецца.
Найперш мне думаецца пра ролю словаў, літараў, гукаў. Памяняў пару літар — і «нашы» ператварыліся ў «немцаў». І гэта зусім не гульня, не «Поле цудаў» і не бурымэ. Замена ўсяго пары літар каштуе іншы раз мільёнаў жыццяў.