You are here

Урачыстасьць Сьвятамучаніка Язафата Полацкага ў Антвэрпане

У нядзелю 11 лістапада беларускія грэка-каталікі Бэльгіі адзначылі парафіяльны фэст, прысьвечаны Сьвятамучаніку Язафату Полацкаму, Заступніку Беларусі.

Урачыстае набажэнства ў беларускай царкве ў Антвэрпане ўзначаліў Апостальскі Візытатар для беларусаў у замежжы Айцец Мітрат Аляксандара Надсан. Яму спаўслужылі пробашч антвэрпанскай парафіі сьвятар Ян Майсейчык, пробашч галандскай грэка-каталіцкай парафіі ў Малдэне сьвятар Тон Сіп і пробашч парафіі Сьвятога Сэрца Ісуса сьвятар Язэп Гендрыкс. Разьдзяліць урачыстасьць з беларусамі прыехаў прафэсійны царкоўны хор з місійнае грэка-каталіцкае парафіі ў Дронгене “Анёльскі сабор”, які сьпяваў падчас Боскай Літургіі, аздобіўшы Сьвята ўзвышанымі мэлёдыямі духоўнай музыкі. Акрамя шматлікіх беларусаў, што прыехалі на Сьвята з розных гарадоў, у набажэнстве таксама прынялі ўдзел бэльгійцы, сярод якіх былі доктар багаслоўя праф. Гэлена Мардага, іконаграф Павал Дэ Гроот і прадстаўнікі фламандскага парафіяльнага камітэту па дачыненьнях з дзяржавай.

Пасьля Боскай Літургіі адбылася сьвяточная трапеза, якую ласкава прапанавалі для ўсіх удзельнікаў набажэнства беларускія жанчыны.

Духоўнае жыцьцё: