You are here

Дзень Герояў Беларусі

Дзень Герояў Беларусі

Дарагія суродзічы,

11 лістапада 30 тысяч Канадцаў сабраліся ў сталіцы Канады вакол помніка маладым змагарам, якія “ПАЙШЛІ ПАМІРАЦЬ ЗА НАШУЮ ВОЛЮ”. Гэтыя словы былі на вуснах усіх прысутных. Шмат людзей плакалі. Уся краіна з удзячнасьцю глядзела, як найвышэйшыя асобы Канады і прадстаўнікі краінаў усяго сьвету клалі вянкі на магілу невядомага змагара Канады.

У лістападзе 1920 году ў Беларусі нашыя слаўныя Случчакі таксама пайшлі паміраць – “ПАЙШЛІ ПАМІРАЦЬ, КАБ ЖЫЛА БАЦЬКАЎШЧЫНА”. З гэтымі словамі, вышытымі на штандары, дзесяць тысяч змагароў войска зьняможанай ужо бальшавікамі Беларускай Народнай Рэспублікі ўзялі ў рукі зброю, каб бараніць свой народ ад новай няволі.

У Рэспубліцы Беларусь аднак ня будзе адзначацца гэты гераічны Збройны Чын. Толькі аднадумцы Случчакоў аддадуць ім даніну павагі, як гэта робяць Беларусы ва ўсім сьвеце кожны год.

Дарагія сябры, вітаю ўсіх Вас са слаўным Чынам Слуцкіх Герояў. Ганаруся Імі. Ганаруся сваім народам, які, абвясьціўшы Незалежнасьць Беларусі пасьля доўгае няволі, знайшоў у сабе сілу і мужнасьць, каб бараніць сваю маладую дзяржаву.

Заклікаю усіх Вас належна адзначыць наш слаўны Дзень Герояў і з удзячнасьцю прыпомніць усіх Тых, Хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Прэзідыюм
Аттава, Канада, лістапад 2007 г.

Навіны Беларусі: