You are here

Генэральная пракуратура не дала адказу сваякам зьніклых

У пятніцу мінуў тэрмін афіцыйнага адказу, які павінна была даць Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь сваякам зьніклых апазыцыйных палітыкаў. 30 кастрычніка сваякі выкрадзеных у Беларусі апазіцыянэраў Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Сьвятлана Завадзкая, Вольга Завадзкая, а таксама іх юрыдычныя прадстаўнікі Гары Паганяйла й Алег Воўчак перадалі Генэральнаму пракурору Беларусі патрабаваньне завершыць сьледзтва й прыцягнуць да адказнасці злачынцаў. Да хадайніцтва быў далучаны „Абвінаваўчы акт” – дакумэнт, падрыхтаваны юрыстамі, у якім выкладзеныя меркаваньні аб тым, хто вінаваты ў гэтых злачынствах, - патлумачыў адзін з аўтараў „Абвінаваўчага акту” юрыст БXК Гары Паганяйла. Сваякі зьніклых папярэджваюць, што гэта быў апошні зварот у беларускія юрыдычныя ворганы, - зазначае спадар Паганяйла. Г. Паганяйла: Згодна з заканадаўствам, нам павінны даслаць адказ. Прычым адказ павінны былі даць цягам 3 дзён, таму што мы скіравалі ў пракуратуру хадайніцтва й дадалі ўсе неабходныя дакумэнты. Я не выключаю магчымасьці таго, што пракуратура палічыла наш зварот не пацэсуальным дакумэнтам, а проста перапіскай ведамства з грамадзянамі. Таму генпракуратура мела 30 дзён на адказ. Мы пазначылі, што будзем чакаць на адказ цягам месяца, а пасьля прымем іншае рашэньне. Тэрмін 30 дзён закончыўся ў пятніцу. Цяпер юрыдычныя прадстаўнікі сваякоў загінулых апазыцыянэраў разглядаюць магчымасьць рэалізацыі міжнародных мэханізмаў для вырашэньня праблемы зьніклых. Polskie Radio
Навіны Беларусі: