You are here

Жывая памяць

У польскім інтэрнэце пачаўся новы праект, прысьвечаны постаці папы рымскага Яна Паўла ІІ. На старонцы www.mojpapiez.pl можна пабачыць здымкі, прачытаць успаміны й цікавыя гісторыі пра памерлага пантыфіка. Прэс-сакратар праекту Магда Дабжыняк кажа, што ініцыятыва ўзьнікла ў сувязі з 30-й гадавінай выбару Караля Вайтылы на папу рымскага. М. Дабжыняк: Гэта інтэрнэт-праект, мэта якога - стварэньне нацыянальнага альбому асабістых успамінаў пра Яна Паўла ІІ. Мы хочам стварыць архіў эпохі, якая кшталтавалася пад уплывам Сьвятога айца, сабраць доказы яго сьвятасьці. Праект таксама будзе доказам нашай жывой памяці аб ім, яго навучаньні й спадчыне. На віртуальных старонках будуць зьмяшчацца цэлыя альбомы здымкаў. Каардынатар праекту Бэата Мардарска падкрэсьлівае, што сайт можа ствараць кожны. Б. Мордарска: Мы маем цэлую базу здымкаў, якія нам прысылалі карыстальнікі інтэрнэтам, і яна будзе павялічвацца. Мы спадзяемся сабраць нават каля мільёна здымкаў. Са старонкі можна раздрукаваць здымак, можна захаваць яго на кампутары, а самае важнае - пад здымкам можна пісаць свае ўспаміны. Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Польшчы Анджэй Цоль, які заангажаваны ў праект, ужо зьмясьціў свае здымкі ў інтэрнэце. Ён мае шмат успамінаў пра Яна Паўла ІІ. А. Золь: У мяне ёсьць цудоўны ўспамін з касьцёла сьвятой Ганны ў Варшаве, калі адбывалася сустрэча Яна Пала ІІ з навукоўцамі. Папа рымскі ішоў па цэнтры касьцёла. Каля мяне стаяў прафэсар Стэфан Сьвежаўскі, які быў у вельмі сталым узросьце. Я пачуў, як Ян Павал ІІ сказаў яму вельмі па-сяброўску - " Стэфанак, давай будзем трымацца". Гэта было так па-чалавечаму цёпла й сардэчна. Кульмінацыяй інтэрнэт-праекту будзе выданьне альбому з сабранымі здымкамі. Яго плянуецца выдаць на 16 кастрычніка 2008 году, чарговую гадавіну выбару Яна Паўла ІІ галавой Апостальскага пасаду. Polskie Radio
Духоўнае жыцьцё: