You are here

Беларусы ў Францыі супраць візыту Пуціна (Падрабязнасьці)

14 лістапада ў Парыжу насупраць расейскай амбасады адбылася акцыя пратэсту супраць прыезду ў Менск прэзідэнту Расеі У. Пуціна і массавых арыштаў удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі.

Акцыя пачалася а 11 гадзіне раніцы. Не пасьпелі пікетоўцы разгарнуць плякаты, як да іх выбег супрацоўнік амбасады і запатрабаваў спыніць акцыю. На просьбу перадаць петыцыю спадару амбасадару, было запатрабавана згарнуць плякаты і выдаліць фотаздымкі.

Гаворыць Павал Хівук: “Праз некалькі хвілінаў з’явіліся паліцыянты. Але хутчэй за іх з’явіліся людзі ў цывільным, якія накіраваліся ў амбасаду. На працягу амаль гадзіны супрацоўнікі паліцыі ня ведал, што з намі рабіць. Акцыя праводзілася бэз папярэджаньня, што з’яўлялася незаконна. Але я патлумачыў, што даведаўся пра арышты маіх сяброў у Берасьці Насты Ільіны да Андруся Шарэндыі толькі ў сераду ўвечары і мусіў тэрмінова ехаць ў Парыж у знак салідарнасьці з маімі сябрамі і з усімі, хто быў арыштаваны ў Беларусі, і што часу на папярэджаньне ў мяне проста не засталося. У амбасадзе тым часам пачалося замяшальніцтва, нават амбасадар выбягаў, каб даведаца, што адбылося. Было відавочна, што іх вельмі нэрваваў плякат “НЕ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ”. Урэшце, каб супакоіць расейцаў, нас пасадзілі ў службовую машыну і адвезьлі ...да станцыі мэтро.”

БЭЗ-Info

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: