You are here

«Quidquid id est, timeo Danaos et dona ferentes!»

"В рождественские дни мы отдаем дань уважения Белорусской православной церкви, чья деятельность на протяжении веков служит благородным целям - единению, укреплению доверия и взаимопонимания в обществе", - приводит текст послания Александра Лукашенко пресс-служба главы государства.

Гэтых слоў дыктатар мог і не казаць, бо ўсе і так добра ведаюць, каму служыць праваслаўная царква на Беларусі. Калі царкоўныя служкі ўзнагароджваюць бандыта Паўлючэнку за яго службовую адданасьць тырану і узурпатару, можна зразумець, пра якое «взаимопониманиe» кажа дыктатар. Праваслаўная царква на Беларусі з'яўляецца філіяй аддзела прапаганды і ідэалогіі лубянскіх інквізітараў, нашчадкі якіх спачатку вынішчылі ўсіх сьвятароў, а потым стварылі па нутры сваім усё царкоўнае жыцьцё. Ня дзіўна будзе, калі сёньняшнія «патрыярхі», у якіх пад расамі праяўляюцца пагоны, прылічаць да ліку сьвятых сёньняшняга «красна солнышка Ўладзіміра». Бо гэтая асоба добра адзначылася ў гісторыі кіраваньня Расейскай імперыяйі і ўсталяваньні праваслаўнага аўтарытарызму. Родныя і блізкія загінуўшых падчас заплянаваных КГБ-ФСБ тэрактаў будуць доўга памятаць кіраваньне добрага вучня «жалезнага феліксу», які ў свой час таксама адзначыўся ўсталяваньнем дыктатуры. Сёньняшнія грамадзяне з абшараў імперыі з захапленьнем і ідалапаклоньніцкім імпэтам сьпяваюць алілую сёньняшняму бажку. Яны мараць пра аднаўленьне архіпелагу і лічаць як тыя, хто быў жыхаром выспаў сьлёз і смутку, што іх няма за што пазбаўляць волі.

Сёньняшнія дзеці загінуўшых у лягерах карных ворганаў на ўсё забыліся і ствараюць новы культ асобы, якая служыць прыгнёту і злу. Гэтыя новыя «одаплёты» і «народныя салаўі» з шалённай радасьцю і бляскам у вочах атрамліваюць узнагароды ад арганізацыі галоўных тэрарыстаў. Узнагароды знайшлі сваіх «герояў», якія стваралі пазытыўны вобраз забойцам тых, хто спрабаваў адчыніць вочы на сапраўдны стан «дэмакратыі» ў Расеі. Гэта якім трэба быць «мазахістам», каб выбраць сабе ў кіраўнікі краіны нашчадка Бэрыі ці Яжова? Напісана сотні кніг пра гэтых вырадкаў у пагонах НКВД-МГБ-КГБ-ФСБ, якія мільёнамі вынішчалі жыхароў сьвету, але гэтага не дастаткова, каб адчыніліся вочы і праяснілася ў галаве. Сёньняшнія выбарцы згодны дараваць усе злачынствы, бо сёньняшнія каты выступаюць як збіральнікі Расейскай імперыі і абяцаюць навучыць любіць «матушку-расею», якая ўсім пакажа, хто самы моцны ў сьвеце.

Не апошнюю скрыпку ў агульнай «какафоніі» гукаў пра культуру і адраджэньне імперыі грае сучасная РПЦ, службоўцы якой выконваюць абавязкі зампаліта акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. На якія толькі вычварэнствы ня йдуць службоўцы ад царквы, каб стварыць паскудства для незалежнасьці Беларусі. Той, каму прыйшла ў галаву гнюснасная ідэя ўзнагародзіць паважнага старога Беларуса, сам магчыма будзе ўзнагароджаны ордэнам ФСБ за сваю ідэалагічную дыверсію.

Але не зразумела і крыўдна, чаму паважны Беларус ня змог убачыць і зразумець, што супраць яго здзейснена ідэалагічная аперацыя па падрыву аўтарытэта БНР і ягонай годнасьці. Калі б яго хацелі сапраўды аддзячыць за плённую працу, дык не рабілі б так прымітыўна, як было зроблена. Такая падзяка мяжуе са здзеклявасцю і ганьбаваньнем той асобы, якую нібыта хацелі аддзячыць.

«Quidquid id est, timeo Danaos et dona ferentes!» Магчыма забыліся на словы пра данайцаў, і якія яны могуць прыносіць падарункі.

Шкада і крыўдна, што шмат якім Беларусам сьпевы сучаснай РПЦ заляпілі вушы. Не трэба забываць на словы Мураўёва-вешальніка, дзе якраз добра ўзгадваюцца намеры рускай праваслаўнай царквы, і што яна параўноўваецца з рускім штыхом, ад якога яшчэ не баліць.

Але не трэба забываць, што з гэтага года расейскімі спецслужбамі будуць створаны спецыяльныя войскі для аховы беларускай маёмасьці ад беларускага народу, вось тады беларусы разам з царквою атрымаюць і расейскі штых, а беларускай школай на Беларусі ўжо ня пахне даўно.

Дык ці варта прыймаць дары ад данайцаў?

Ян Лучынаўскі

Навіны Беларусі: