You are here

Жалобнае спачуваньне сям’і Казуліных

23 лютага да Бэльгіі дайшла жалобная навіна пра заўчасную сьмерць спадарыні Ірыны Казулінай, зь якой тутэйшая беларуская грамада мела шчасьце пазнаёміцца год таму ў Еўрапарлямэнце ў Брусэлі. З гэтай журботнай нагоды выказваем шчырыя спачуваньні спадару Аляксандру Казуліну і усёй ягонай сям’і, на долю якой за апошні час выпала так шмат жахлівых выпрабаваньняў. Сьветлай памяці спадарыня Ірына прадстала перад намі як мужная і, адначасова, сьціплая жанчына, высокай інтэлігентнасьці і прывабнай простасьці. Навіна пра яе адыход у Вечнасьць моцна кранула нашыя сэрцы і напоўніла шчырым смуткам. 24 лютага, зграмаджоныя ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве ў Антвэрпане, беларусы маліліся за спачын яе душы ў шчасьлівым Нябесным жытлішчы, дзе ўсе сьвятыя спачываюць. Вечная ёй памяць і Нябеснае Валадарства! '
Навіны дыяспары: