You are here

Сьвята Добрай Весткі!

Зноў Дваццаць Пяты Сакавік,
Дзень Беларускі, наш, усіхны.
Зайграў ён павадкай крыві
Калісьці ў нас, і граць ня сьціхне!...

Натальля Арсеньнева

25 сакавіка, у сьвята Дабравешчаньня, ўвесь сьвет радуецца добрай вестцы, якую Анёл Божы прынес Дзеве Марыі. Для нас, беларусаў, гэты дзень прынес яшчэ адну добрую вестку - у гэты дзень у 1918 годзе адбылося абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі!
'

'

Сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР ў Бэльгіі традыцыйна пачалося з малітвы за Беларусь у грэка-каталіцкай парафіі. Каб памаліцца, павіншаваць адзін аднаго з гэтым радасным днём і разам адсьвяткаваць Дзень Незалежнасьці, ў Антвэрпане сабраліся беларусы з розных гарадоў Бэлігіі і Францыі.

dv4

Пасьля сьвяточнага набажэнства ўдзельнікі сьвята наведалі Лювэн, горад на ўсходзе ад Брусэлю, дзе пахаваны славуты беларускі кампазытар Мікола Равенскі, каб ускласьці кветкі на ягоную магілу. Там ўсе сабраныя засьпявалі гімн “Магутны Божа”, музыку да якога напісаў спадар Равенскі.

Да помніку невядомаму жаўнэру ў Брусэлі ўдзельнікі акцыі прайшлі арганізаванай калёнай. Там былі ўрачыста ўскладеныя кветкі, гучалі прамовы ўдзельнікаў, а дзеці з нядзельнай школкі гораду Антвэрпану расказвалі вершы, прысьведчаныя Дню Незалежнасьці.

Да вялікага жалю, на ўрачыстасьцях ня змог прысутнічаць па прычыне хваробы радны БНР спадар Янка Жучка. Але сябры Беларускага-Эўрапейскага Задзіночаньня завіталі і да яго, каб павіншаваць са Сьвятам.

БЭЗ-Інфа

Навіны дыяспары: