You are here

Акцыя пратэсту ў Брусэлі

27 сакавіка беларусы Бэльгіі ладзілі пікет насупраць беларускай амбасады ў Брусэлі. Акцыя адбывалася з дазволу бэльгійскай паліцыі, якая адсочвала сытуацыю і з паразуменьнем паставілася да праблемы ў Беларусі. Удзельнікі акцыі намагаліся перадаць ў амбасаду петыцыю пратэсту супраць гвалту, што меў месца падчас разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску, а таксама патрабаваньне неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых удзельнікаў Сьвята Беларускай Незалежнасьці.

“Які б дыктатарскі рэжым ня быў, калі б ён быў беларускі, дык ніколі б ня ўчыніў бы такіх зьверстваў у дачыненьні да свайго народу. А для акупантаў вельмі важна, каб беларусы забыліся на слова Незалежнасьць. Таму ў гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікай і адбылося зьбіцьцё і арышты людзей, якія хочуць жыць у вольнай Беларусі! ”- заявіў старшыня Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў. - “У амбасадзе нават петыцыю баяцца ад нас прыймаць, каб ня згубіць месца працы, але мы мелі размову з брусэльскай паліцыяй адносна пікетаваньня амбасады да той пары, пакуль ня будзе перададзеная нашая заява. Таму на заўтра маем дазвол прадоўжыць акцыю.”

БЭЗ-Info

Навіны дыяспары: