You are here

Разьвітальная Сьвятая Імша Біскупа Антвэпана

У нядзелю 1 чэрвеня адбылася пантыфікальная Сьвятая Імша, прысьвечаная адыходу з біскупскай катэдры ўладыкі Паўла Ван дэн Бэрхге, біскупа Антвэрпана. У студзені бягучага году ўладыцы Паўлу споўнілася 75 гадоў і паводле кананічнага права ён падаў Папе Рымскаму прашэньне аб адстаўцы. Біскуп Павел Ван дэн Берхге ўжо 28 гадоў кіруе антвэрпанскай дыяцэзіяй. Ён зьяўляецца ліцэнзіятам Тамістычнай Філасофіі і быў высьвячаны на сьвятара 15 чэрвеня 1957 году.У 1961 годзе ён стаў доктарам Багаслоўя і прафэсарам у экзэгезе ў Вышэйшая Сэмінарыі ў Генце, апякуном Вышэйшага Інстытуту Рэлігійных Навук. Доўгі час ён быў сакратаром рэдакцыі Collationes, фламандскага багаслоўска-пастырскага часопісу і напісаў шматлікія артыкулы па экзэгезе Новага Запавету. 7 ліпеня 1980 г. Ён быў прызначаны Біскупам адноўленай Антвэрпанскай дыяцэзіі і 7 верасьня таго году атрымаў архірэйскія сьвячаньні. Сваім дэвізам Біскуп Павел выбраў верш з Пасланьня апостала Паўла да Галатыйцаў: "Libertati nos liberavit" (Для свабоды Ён нас вызваліў). У Бэльгійскай Біскупскай Канфэрэнцыі ён быў адказным за Міждыяцэзія Пастырскую Нараду.

У Катэдры Найсьвяцейшай Багародзіцы г. Антвэрпан сабраліся сотні вернікаў, каб разьвітацца са сваім Біскупам, які больш чым чвэрць стагоддзя быў айцом і настаўнікам хрысьціянскай супольнасьці гэтай бэльгійскай правінцыі. Сьвятую Імшу ўзначаліў сабор Біскупаў, сярод якіх быў і кардынал Годфрыд Даніэлс, Мітрапаліт Мехелена і Брусэля. Сярод высокіх гасьцей былі прысутныя міністар Дзірк Ван Мехелен, бургамістар Патрык Янсэнс, губэрнатары Андрыс Кінсберген і Каміль Паўлюс, а таксама прысутнічала высокае праваслаўнае духавенства.

Беларуская грамада таксама прыйшла малітоўна аддзячыць уладыку Паўла, за яго бацькоўскую апеку, якую ён аказваў на працягу 5 гадоў. Менавіта дзякуючы ўладыцы Паўлу Беларуская парафія атрымала магчымасьць эўхарыстычнага жыцьця і прадуктыўнага духовага разьвіцьця. Біскуп Ван дэн Бэрхге прыняў беларусаў у сваю дыяцэзію і даў магчымасьць праводзіць Боскую Літургію ў сваім абрадзе ў прагожай царкве Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста. Пазалетась па запрашэньню беларусаў ён прыняў удзел у сьвяткаваньні памяці сьв. муч. Язафата Полацкага і ўзначаліў сьвяточнае Набажэнства ў бізантыйска-беларускім абрадзе. У памяці беларусаў архірэйскае служэньне ўладыкі Паўла Ван дэн Берхге застанецца як час спрыяльны, поўны Божай ласкі і ўсялякіх звышданых дароў.

Духоўнае жыцьцё: