You are here

Рэжым абвясьціў “выбары”

24 чэрвеня рэжым абвесьціў пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах у сваю палату. Прапануем зьвярнуць увагу, што ў той жа дзень, 24 чэрвеня, А.Лукашэнка сустракаўся з дырэктарам ФСБ Расеі А.Бортнікавым. З інфармацыі выданьня Іnterfax.by выглядае так, што А. Лукашэнка даў справаздачу вышэйшаму начальніку пра яго дамоўленасьці з прэзідэнтам Расеі Мядзведзевым наконт рэалізацыі “саюзнай дзяржавы” і выказаў падзяку “за ту поддержку, которую оказывает ваше ведомство нашей стране”. А. Бортнікаў паабяцаў Лукашэнку і надалей аказваць дапамогу: “глава ФСБ России заявил о том, что в ходе совместной коллегии ФСБ РФ и КГБ Беларуси будет обсужден ряд проблем, а также “необходимость укрепления взаимодействия”. “Мы знаем, угрозообразующие факторы и с учетом этого будем планировать совместную работу. В частности, уточнил он, на совместной коллегии будут в комплексе рассмотрены вопросы обеспечения безопасности двух государств”. Паняцьце: - “обеспечение безопасности двух государств” – у крэмлёўскага і лукашэнкаўскага рэжымаў адно – гэта захаваньне іх улады і нарабаваных багацьцяў. Рэжымы будуць арганізоўваць сумесна імітацыю “легітымных выбараў ў палату”. На гэта працуюць, як бачым, рэжымная вертыкаль, спэцслужбы, дыпляматы, падкантрольная псэўдаапазыцыя. І Маскве, і рэжыму ў Беларусі патрэбная цяпер “легітымная палата” ( дакладней, бачнасьць легітымнасьці, прызнаная Захадам), дзеля фармальнай “законнасьці” ў правядзеньні маніпуляцыяў зь беларускай маёмасьцю. Ня без удзелу і ўплыву расейскага рэжыму і яго мінісэрства замежных справаў супраць байкоту лукашэнкаўскіх выбараў выступілі чыноўнікі Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы, чыноўнікі Арганізацыі Бяспекі Савета Эўропы, чыноўнікі Эўразьвязу. Такім чынам і эўрапейскія чыноўнікі пагадзілася спрыяць брутальна фальшывым выбарам. Фактычна, пагадзіліся на акупацыю Беларусі Расеяй. Народ Беларусі мае магчымасьць перакуліць гэтыя пляны. Трэба масава не пайсьці на абвешчаныя на верасень “выбары”. Раім усім патрыётам Бацькаўшчыны, сумленным і занепакоеным уласным лёсам, лёсам сваіх дзяцей і ўнукаў, зрабіць так, як прапануецца ў звароце, які друкуецца тут. Да грамадзянаў Беларусі! На верасень 2008 г. рэжым рыхтуе “выбары” сваёй палаты. Ёсьць рэальная небясьпека, што пад “выбары” рэжым можа падсунуць рэфэрэндум па канстытуцыйным акце незаконнай “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Або праз “легітымную” палату зацьвердзяць незаконнае ўтварэньне – “саюзную дзяржаву”. Беларусы мусяць адвярнуцца ад рэжыму, ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні. Калі беларусы не адвернуцца ад рэжыму, ня выстаяць супраць падманнага і прымусовага зацягваньня іх на выбарчыя ўчасткі, то з усімі намі можа здарыцца вялікае няшчасьце. Прадажны рэжым выкарыстае гэтую магчымасьць, каб зьнішчыць нашу незалежнасьць, ператворыць Беларусь у губернію расейскай імпэрыі, а нашых хлопцаў пагоняць гінуць у “гарачыя кропкі” ваюючай Масковіі. КАЛІ МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗМАГАЦЦА, БЕЛАРУСКУЮ МАЁМАСЬЦЬ, ЗЯМЛЮ заграбуць ДА РУК МАФІЙНЫЯ МАСКОЎСКІЯ КЛАНЫ. Мы ўжо цяпер бачым вынікі распродажу Беларусі прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі пад расейскія так званыя “стабілізацыйныя” крэдыты. Закладзены пад гэта прыбытковыя беларускія прадпрыемствы нафта-хімічнага комплексу, Белтрансгаз, Жодзінскі “Белаз”, Мінскі МАЗ, прадпрыемствы энэргетыкі, банкі ды іншыя. Ужо сёньня вялікія зямельныя ўчасткі нашай сталіцы аддадзены маскоўскай мільярдэрцы Батурынай (жонцы маскоўскага мэра Лужкова) пад будаўніцтва жыльля, якое будзе не па кішэні беларусам. Купляць будуць расейскія крымінальнікі, якія панаедуць з крымінальнымі капіталамі, каб прыгнятаць і абрабоўваць наш народ. Яны ўжо плянуюць пабудаваць дзесяткі казіно ды іншых “забаўляльных установаў” у нашым Менску: расейскія крымінальнікі будуць забаўляцца ў нас. Дабра нашым людзям гэтая палітыка рэжыму “любові да Расеі” не прынясе. Журналістка Сьвятлана Калінкіна ў газэце “Народная Воля” за 19 чэрвеня 2008 г. у артыкуле “Богатейшие люди России атакуют белорусский рынок” піша пра тое, як актыўна крамлёўскія алігархі размяркоўваюць паміж сабою сфэры беларускай прамысловасьці і эканомікі. Відавочна, што забор ( а не продаж) прадпрыемстваў алігархі плануюць правесьці па маскоўскіх крымінальных карупцыйных схэмах. Вось высновы С. Калінкінай: “А. Лукашенко много лет рассказывал, что не позволил российским олигархам скупить Беларусь. А теперь вдруг затих, больше не хвастается. Наоборот, не проходит недели, чтобы не стало известно о том, что готовится продажа того или иного белорусского предприятия… Бастион пал.” Зацьвердзіць вынікі распродажу Беларусі, прыдаць ёй выгляд законнасьці, па задумцы Лукашэнкі і яго атачэньня, павінна новая “палата прадстаўнікоў” (у якую могуць спэцыяльна прапусьціць пару чырвоных псэўдаапазыцыянэраў). Людзі ведаюць, што сьпіс “дэпутатаў палаты”, якіх яны павінны “выбраць”, яшчэ да “выбараў” зацьвярджае А.Лукашэнка. Народ жа патрэбны для масоўкі. У падмане людзей рэжыму дапамагае групоўка асобаў, якая называе сябе “дэмакратычнай апазыцыяй” (С.Калякін, А.Лябедзька, В.Вячорка, А.Мілінкевіч, М.Статкевіч ды іншыя). Перад імі пастаўлена задача іхнымі грантадаўцамі – прыцягнуць на “выбарчыя ўчасткі” як мага больш людзей, а галоўнае – пратэстную частку беларускага грамадзтва. Гэта дапаможа рэжыму ў справе прызнаньня вынікаў “выбараў” Захадам. Гэта бізнэс падстаўной апазыцыі. “Дзеячам” аплочваюць ганебную справу. Для дэманстрацыі заходнім назіральнікам легітымнасьці “выбараў” рэжыму трэба, каб на выбарчыя участкі людзі прышлі галасаваць, астатняе ўсё будзе зроблена фальсіфікацыйнай машынай улады. Вопыт засьведчыў, што беларускі выбаршчык, галасуючы, не ў стане ўплываць на вынікі галасаваньня, якія прадвызначаныя зьверху. Прыстойны чалавек ніколі ня будзе ўдзельнічаць ў ашуканстве і не дазволіць сябе ашукаць. Так і нам, беларусам, трэба адвярнуцца ад рэжыма, ня ўдзельнічаць і не спрыяць фальсіфікацыям і ашуканству. Той, хто ня пойдзе да ашуканцаў і фальсіфікатараў, пасля так званых “выбараў” будзе пачуваць сябе годна. Калі масава людзі ня пойдуць на ўчасткі, гэта і будзе рэальным і неабходным ударам па рэжыму.. Няхай рэжым фальсіфікуе як хоча. Але вынікам будзе тое, што народ не прызнаў рэжым і ягоныя “выбары”. У гэтым ёсьць добры грунт для наступнай перамогі. Ды і расейская хэўра будзе ведаць, што беларусы ня прымуць афёру пад шыльдай “саюзнай дзяржавы” і здольныя абараніць сваю краіну ад маскоўскай крымінальшчыны. Паважаныя беларусы! Да даты фальшывых “выбараў” неабходна правесьці тлумачальную працу пра няўдзел ў фальшывым галасаваньні, пра тое, што трэба адвярнуцца ад рэжыму і ня йсьці на “выбарчыя ўчасткі”. Кожны, хто атрымае гэты ліст, і іншыя нашы матэрыялы, можа растлумачыць сваім блізкім, суседзям, супрацоўнікам, знаёмым, чаму ня трэба ісьці на падманныя “выбары”. І наша справа будзе рухацца. Яшчэ да “выбараў” ганіце ад сябе і высьмейвайце розных зазывалаў на “выбары”. Ганіце ад сябе абяцальшчыкаў ад рэжыму, прадажных “псэўдаапазыцыянераў” і тых, каторыя будуць называць сябе “незалежнымі”. Паказвайце іх антыбеларускую, здрадніцкую пазыцыю. Не паддавайцеся на запалохваньні, што вас выселяць зь інтэрнату, звольняць з працы, выключаць з навучальнай установы. Мільёны людзей ня звольняць. Трэба змагацца. Будзьма мудрэйшымі, шукайма мэтады, каб абыйсьці рэжымныя “рагаціны”. Памятайма, што будзе непараўнальна горш, калі прыдуць расейскія алігархі, паставяць сваю адміністрацыю, якая ўчыніць масавыя звальненьні, а ў якасьці кампэнсацыі прапануе рабскую працу ў Расеі. Нашыя справы мы, беларусы, мусім рабіць самы. Ніхто за нас рабіць ня будзе. Гэта наша дзяржава, наша зямля, наша маёмасьць, наша мова і культура і наша права. МЫ МУСІМ СТАЦЬ ГАСПАДАРАМІ Ў СВАІМ ДОМЕ. Чэрвень 2008 г. “БеларускаяСалідарнасьць”. Ініцыятыва ў падтрымку пазыцыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Удзячныя тым, хто памножыць і распаўсюдзіць гэтую тэкстоўку.