вс, 03/08/2008 - 17:30 — bez-admin
У панядзелак 18 жніўня ў Бруссэлі з нагоды 75 годдзя Галадамору ва Ўкраіне адбудзецца жалобнае шэсьце па ўшанаваньню мільёнаў ахвяраў генацыду ўкраінскага народу 1932-33 гадоў, галоўнымі выканальнікамі якога былі расейскія бальшавікі.
Мэта акцыі – данесьці ўсяму Сьвету праўду аб Галадаморы ва Ўкраіне, каб прызнаць Галадамор актам генацыду супраць Украінскага народу.
Пачатак акцыі ў 18-30 на Place Royale/Koningsplein у Брусэлі.
Аргкамітэт Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня заклікае не заставацца абыякавым і прыйсьці ў гэты дзень з Бел-чырвона-белымі сьцягамі ў знак салідарнасьці беларусаў з горам украінскага народу.
БЭЗ-Інфа
Навіны дыяспары: