You are here

Акцыя салідарнасьці з Грузінскім народам

Беларускімі палітычнымі актывістамі Эўропы была зладжана акцыя салідарнасьці з Грузінскім народам, супраць якога пачалася брутальная агрэсія з боку рэваншысцкай Расеі.

'

Беларусы падалі сваю ноту салідарнасьці ў амбасаду Рэспулікі Грузія ў Брусэлі. Ў пададзенай заяве ўказана, што трагічныя падзеі, зьвязаныя з расейскай інтэрвэнцыяй ў суверэнную Грузію, не могуць пакінуць абыякавымі нікога з цывілізаваных людзей. Крамлёўская калектыўная дыктатура справакавала братазабойчы канфлікт паміж Асэтынамі, Грузінамі і Абхазамі з мэтаю расчляненьня Грузінскай дзяржавыі далейшай яе акупацыі. Гэтыя дзеяньні Расеі зьяўляюцца трывожным сігналам для ўсіх суседніх з Расеяй незалежных дзяржаў, перадусім Беларусі і Украіны, што выклікае справядлівую заклапочанасьць у Беларускіх палітычных уцекачоў. У ноце таксама зазначалася, што Расейскія вайскоўцы не маюць больш ніякага права звацца <міратворцамі>, паколькі адкрыта сталі на баку сэпаратыстаў і зьдзейсьнілі збройнае ўварваньне на тэрыторыю суверэннай дзяржавы, што пацягнула за сабой забойствы мірных грамадзянаў і непамерна вялікі эканамічны ўрон. Эўрапейскі Зьвяз павінен аказаць поўную падтрымку Грузіі і асудзіць агрэсію Расеі.

Пасля наведваньня Грузінскай амбасады Беларусы прынялі ўдзел у мітынгу, арганізаваным грамадзянамі Грузіі, якія жывуць у краінах Эўропы. Мітынг праходзіў у Брусэлі насупраць будынка Эўракамісіі. Грузіны былі вельмі расчуленыя салідарнасьцю Беларусаў, выказвалі сваю удзячнасьць і пажаданьні захаваньня свабоды і сувэрынітэту таксама для Беларусі.

Навіны дыяспары: