You are here

Нязгасьне сьвечка памяці....

18 жніўня па запрашэньню арганізацыі Ўкраінскай моладзі ў Бэльгіі адбылося ўшанаваньне ахвяраў генацыду, які адбываўся па загаду крамлёўскіх бальшавікоў. Галоўнай мэтай мерапрыемства было данесьці праўду да жыхароў Эўрапейскай сталіцы пра генацыд трыццатых гадоў.

Генацыд украінскага, беларускага і іншых народаў- суседзяў расеі адбываўся з мэтай вынішчэньня насельніцтва, якое не хацела жыць пад прыгнётам расейскіх імперыалістаў. З мэтай усталяваньня новай імперскай палітыкі была выкарыстана дыктатура пралетарыята, якая павінна была вынішчыць усе нацыянальныя адрозьненьня паняволеных народаў. Гэта палітыка мэтанакіравана была скіраваная супраць галоўнага нацыянальнага фундамэнту – працоўнага сялянства, якое і была вынішчына ў першую чаргу, што і выклікала катастрафічныя наступствы. Страх сьмерці і вынішчэньня нацыі спаралізаваў волю да барацьбы з крамлёўскімі варварамі.

На працягу ўсяго свайго кіраваньня крамлёўцы вялі «вызвольныя войны», якія дазвалялілі павялічваць тэрыторыю імперыі зла. Апошнія падзеі паказалі, што палітыка вынішчэньня суседніх народаў зьяўляецца прыярытэтам у палітыцы новых кіраўнікоў крамля. Сёньняшняя палітыка калектыўнай крамлёўскай дыктатуры з'яўляецца сучаснай формай генацыду супраць народаў, якія знаходзяцца ў зоне расейскіх імперскіх цікаўнасьцяў.

Беларускія палітычныя ўцекачы, спаўна адчуўшыя на сабе кіраваньне злачыннай улады, якая пануе ў Беларусі, прынялі ўдзел у шэсьці, што праходзіла па вуліцах эўрапейскай сталіцы. Гэта мерапрыемства было ўзгоджана з мясцовымі ўладамі, каторыя пачынаюць пакрыху разумець, да чаго прыводзіць ліберальнічаньне з краінамі-ізгоямі. Ля помніку ахвярам Першай і Другой сусьветнай вайны адбылася супольная малітва ўсіх удзельнікаў жалобныга шэсьця. Паніхіду па загінуўшых адслужылі украінскія грэка-каталіцкія сьвятары. У рамках міжнароднай акцыі непагасная свечка памяці ахвяраў галадамору была перададзена прадстаўнікам іншай Эўрапейскай краіны.

Вечная памяць ахвярам генацыду!

Навіны дыяспары: