You are here

Пікет у Варшаве

Сёньня пад Міністэрствам замежных спраў Польшчы адбыўся пікет супраць лібэралізацыі адносінаў Эўропы з беларускімі ўладамі. Удзельнікі акцыі выказваюцца супраць адмены санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, пра якія заявілі 15 верасьня міністры замежных спраў Эўразьвязу. Беларусы, які сабраліся пад будынкам МЗС, ня вераць у шчырасьць станоўчых крокаў з боку беларускіх чыноўнікаў.

Гаворыць адзін з удзельнікаў пікету – Анатоль.

Анатоль: Гэтая палітыка цалкам нам не зразумелая. Гэта сьведчыць аб тым, што эўрапейскія палітыкі дрэнна арыентуюцца ў сытуацыі. Няма ніякай гаворкі аб выконваньні 12 умоваў Эўразьвязу. Адмена санкцыяў нічога ня зьмяніць у лепшым накірунку. Выпусьцілі палітвязьняў, якія ні ў чым не былі вінаватыя, але ўзбудзілі шэраг іншых крымінальных спраў.

Мы сабраліся каля міністэрства з бел-чырвона-белымі сьцягамі, партрэтамі зьніклых, каб выказаць сваю пазыцыю, каб данесьці яе да Міністэрства замежных спраў, міністра Сікорскага.

Эўрапейскія палітыкі сталі больш прыхільна адносіцца да беларускіх уладаў пасьля таго, як на свабоду былі выпушчаныя палітвязьні. Гаворка вядзецца пра адмену ўсіх санкцыяў, найперш адмены забароны ўезду на тэрыторыю Эўразьвязу прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

Polskie Radio

Навіны дыяспары: