You are here

Прагаласаваў – падтрымаў дыктатуру!

vibary33
Менавіта такія надпісы былі на кашулях удзельнікаў брусэльскай акцыі пратэсту супраць выбарчага фарсу ў Беларусі.

'

Яшчэ задоўга да выбараў шмат казалася аб тым, каб ня прымаць ў іх удзелу, бо вынікі загаддзя вядомыя як для так званай апазыцыі, так і для слуг дыктатара. Як адны, так і другія, ўжо ня могуць жыць бяз хлусьні, на якой трымаецца іхняе жыцьцё. Але “Бог не цяля, бачыць круцяля” кажуць ў Беларусі, таму Беларускі народ абраў байкот гэтай афёры.

Ісьці галасаваць ў амбасаду знайшлося няшмат ахвотнікаў. Ці то амбасада кепска паінфармавала грамадзянаў Беларусі, што жывуць у Бэльгіі, ці то беларусы “пазабываліся на свой грамадзянскі абавязак”, але ў нядзельную раніцу галасаваць прыйшлі адзінкі.Актыўнасьці не назіралася і пасьля абеду.
Павал Хівук: “За цэлы дзень амбасаду наведалі 8 чалавек. Нам стала цікава, а за каго ж усё ж яны галасуюць, калі галасуюць. “Ня памятаю, за нейкага прафэсара…” , быў адказ выбарца.”

Дазвол на правядзеньне пікету быў атрыманы за паўтара тыдня да выбараў, але неўзабаве бургамістар брусэльскага раёну, дзе знаходзіцца беларуская амбасада, спасылаючыся на пратэст амбасадара , забараніў яго, так і не патлумачыўшы, на якой законнай падставе.

Зьміцер Піменаў: “Ладзілася так бы мовіць грамадзкае назіраньне за “выбарамі”, бо мясцовыя ўлады забаранілі акцыю пратэсту, плянаваную актывістамі БЭЗу. Гэта першы выпадак, калі на наш пісьмовы запыт мы не атрымалі ніякага адказу, такім чынам было парушана бэльгійскае заканадаўства. Ўсё больш становяцца відавочнымі ў паводзінах асобных эўрапейскіх палітыкаў і чыноўнікаў праявы лібэральнай дэмакратыі. Таму я рады, што беларусы падтрымалі байкот, бо толькі такім чынам магчыма выратаваць Беларускую Нацыю ад ганьбы.”

БЭЗ-Info

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: