Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 У Курапатах зьнішчаны крыж “Пакутнікам Беларусі” | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

У Курапатах зьнішчаны крыж “Пакутнікам Беларусі”

Невядомыя вандалы павалілі крыж ў Народным мэмарыяльным комплексе “Курапаты”. Гэта здарылася ў нядзелю позна ўвечары. А 22.30 сьведкі бачылі на месцы здарэньня маладых людзей, якія несьлі ва ўрочышча цярновы вянец. У Курапатах знаходзіцца прэс-сакратар партыі КХП-БНФ Валеры Буйвал. В. Буйвал: Крыж практычна зьнічшаны. Ён вырваны й зламаны на базе й сяродкрыжжы, там дзе лічбы “1937-1941”. Ён ляжыць дыяганальлю, павалены на пастамэнце “Пакутнікам Беларусі”. Ёсьць сьведка, які бачыў п’яных людзей, двух хлапцоў і дзяўчыну. А 22.30, непадалёк ад Курапатаў, яны несьлі цярновы вянец з калючага дроту. Гэтая чорная справа была зробленая ўчора ў прыцемках. Зразумела, што гэта ўчынак расейскага фашызму, ненавісьнікаў Беларусі й нашай памяці. Акты вандалізму ў Курапатах адбываюцца штогод напярэдадні Дзядоў. Юры Беленькі лічыць, што ведаючы гэтую пасьлядоўнасьць, міліцыя магла без істотных праблем затрымаць вандалаў. Ю. Беленькі: Перад кожнымі Дзядамі. Ня трэба быць вялікім спэцыялістам і паліцэйскім каб гэтых зламысьнікаў схапіць. Прычына ў іншым. Гэта проста відавочна. Чальцы партыі КХП-БНФ маюць намер зьвярнуцца ў міліцыю ў сувязі з актам вандалізму. Аднак, за ўвесь час існаваньня мэмарыялу ў Курапатах, міліцыя яшчэ не схапіла вандалаў на месцы здарэньня, ані высьветліла асобы зламысьнікаў. Polskie Radio