You are here

Пікет у Дзень Памяці ахвяраў сталінізму й нацызму 23/08/2009


3 ліпеня ў Вільні камітэт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па дэмакратыі прыняў рэзалюцыю «Узьяднаньне падзеленай Эўропы», у якой асуджаюцца таталітарныя рэжымы, а сталінізм прыраўноўваецца да нацызму. У рэзалюцыі гаворыцца, што ў мінулым стагоддзі Эўропа пацярпела ад двух магутных таталітарных рэжымаў – нацысцкага і сталінскага. Для асуджэньня таталітарызму АБСЭ прапаноўвае ўвесьці агульнаэўрапэйскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму ды прымеркаваць яго да даты падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа (23 жніўня 1939 гаду) па якім Нямеччына і Савецкі Саюз падзялілі Эўропу.

На Нюрнбэрнскім працэсе нацызм быў асуджаны ўсім сьветам, а ідэолагі гэтага чалавека ненавіснага рэжыму былі пасаджаныя на лаву падсудных і пакараныя. Працэс зьнішчэньня людзей нацыстамі быў спынены.

У адрозьненьні ад нацызму, камунізм ня быў асуджаны. Таму некаторыя краіны сьвету за аснову дзяржаўнай ідэалёгіі ўзялі камуністычную ідэю, якая зьяўляецца не меней злачыннай, чым нацысцкая. Носьбітам і распаўсюджвальнікам гэтай смяротнай ідэалёгіі зьяўлялася і зьяўляецца крамлёўская Расея. Расейскія палітыкі зьяўляюцца галоўнымі праціўнікамі рэзалюцыі АБСЭ, а духоўныя лідэры Расеі не жадаюць у поўнай меры прызнаць рэжым Сталіна злачынным.

Дыктатар Лукашэнка, які узурпаваў уладу ў Беларусі, знаходзіць шмат пазітыўнага ў злачынных рэжымах Гітлера і Сталіна.

Беларускія палітычныя ўцекачы, стаўшыя ахвярамі акупацыйнага рэжыму ў сваёй краіне, зьвяртаюць увагу міжнароднай супольнасьці на пагрозу міру, што сыходзіць ад таталітарных рэжымаў.

Будзь то чума чырвоная альбо чорная, яна заўсёды застанецца чумой. У нацызме і сталінізме ёсьць агульны складнік — таталітарны рэжым і мільёны ахвяраў. Нажаль не было працэсу, падобнага Нюрнбергскаму, які б асудзіў сталінізм і камунізм. Трэба яго правесьці, таму што шмат хто яшчэ верыць у правату Сталіна і іншых камуністычных правадыроў.

Людзі, будзьце пільныя!

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: