You are here

Дзень Анёла Айца Аляксандра Надсана

У нядзелю 30 жніўня Айцец мітрат Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў у замежжы, адзначае Дзень Анела. З гэтае нагоды Беларуская Грамада ў Антвэрпапне накіравала яму свае вішаваньні:

“Вялебны і вельмі дарагі Ойча Аляксандру!

Беларуская Вуніяцкая грамада ў Бэльгіі сардэчна віншуе Вас з Днём Вашага Анёла. З гэтай нагоды хочам чарговы раз засьведчыць аб нашай да Вас сыноўняй павазе і любові і глыбокай удзячнасьці за Вашую пастырскую апеку і малітоўную падтрымку. Памятуючы, што дзякуючы Вашым бацькоўскім стараньням мы маем магчымасьць славіць Бога ў беларускай царкве і ў роднай мове, стала просім у Госпада шчодрага для Вас блаславеньня і ўмацаваньня Вашых сіл у служэньні Беларускай Царкве і народу. Хай Анёл нябесны захоўвае Вас ад прыкрасьцяў, што звычайна спадарожнічаюць рупліваму працаўніку, і дае Вам Божую Ласку нутранага задавальненьня ад пладоў Вашае працы, што сталіся багатым дарам для усіх нас.

Многія Вам, Вялебны Ойча, і шчасьлівыя леты!

З любоўю ў Хрысьце Збаўцы

Сьвятар Ян Майсейчык з вернымі Беларускай Грэка-Каталіцкай Парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага і Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, ў г. Антвэрпане”

Духоўнае жыцьцё: