You are here

Блаславеньне на новы навучальны год

У нядзелю 30 жніўня ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане адбылося Набажэнства прысьвечанае пачатку новага навучальнага году. У часе Боскай Літургіі вернікі прасілі Бога аб спасланьні дароў Сьвятога Духа на дзяцей і ўсіх тых, хто прыступае да школьнае навукі, каб "яны ўважліва спасьцігалі ўсе навукі і расьлі Госпаду нашаму на славу, бацькам і настаўнікам на радасьць і ўцеху, Царкве і Бацькаўшчыне на дабро й карысьць".

Пасьля Набажэнства ўсе навучэнцы атрымалі асаблівае блаславеньне сьвятара.

Парафіяльная Рада БГКЦ Ўваскрасеньня Хрыстовага і Сьв. Муч. Язафата ў Антвэрпане

Духоўнае жыцьцё: