сб, 23/07/2011 - 21:17 — bez-admin
Актывісты Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня ў Бэльгіі выказалі спачуваньні кіраўніцтву і народу Нарвегіі ў сувязі са страшэннай трагедыяй – тэрактам, што забраў жыцьці 98 чалавек. Ля муроў нарвежскай амбасады ў Брусэлі былі ўскладзены кветкі з жалобнай стужкай і запалены зьніч у памяць нявінна забітых.
На фоне гэтага няшчасьця трэба зазначыць, што дзяржаўны тэрарызм на Беларусі з боку узурпатара і тэракт адной асобы ў Эўропе аднолькава абуральныя і антычалавечыя.
Гэтаму няма ніякага апраўданьня!
Навіны дыяспары: