Беларуская грамада ў Бельгіі разам з беларусамі з Францыі традыцыйна наведала на Дзяды магілу Міколы Равенскага.
Беларусы маліліся за спачын душаў сваіх родных і блізкіх якія адыйшлі да Валадарства Нябеснага дзе ўспомнілі ў сваіх малітвах беларускага кампазытара, стваральніка музыкі да Духоўнага гімну “Магутны Божа” на словы беларускай паэткі Натальлі Арсеньнявай.
Радным БНР Змітром Піменавым былі працытаваны словы беларускага правадыра і нацыянальнага аўтарытэта Зянона Пазьняка:
"Чаму мы ўшаноўваем нашых Дзядоў?
І чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?
Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў.
Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашы нацыянальныя каштоўнасьці належаць і нашым будучым пакаленьням.
Слава нашым Дзядам!
Жыве Беларусь!”
Пасьля малітвы Беларусы накіраваліся да магілы Раднага БНР Янкі Жучкі каб памаліцца за спачын яго душы. Для сумленных Беларусаў ён зьяўляецца прыкладам у змаганьні за Незалежнасьць краіны. На магіле Беларусы прасьпявалі Духоўны гімн які быў упершыню выкананы хором студэнтаў лёванскага універсітэта дзе спяваў Янка Жучка разам з іншымі Беларускімі патрыётамі, якія мусілі зьехаць з Беларусі, пасьля Другой Сусветнай вайны, каб захаваць свае маладыя жыцьці.
Хто памятае пра былое,
Той мае будучыню!
Жыве Беларусь!