You are here

Мірон перайменаваў вуліцу ў гонар Уладзімера Плешчанкі

Мінулай ноччу на ўсіх жылых дамах па цотным баку вуліцы імя Валянціны Церашковай у Віцебску зьявіліся шыльды "Вуліца імя Уладзімера Плешчанкі". Вядомы віцебскі апазыцыянэр, які пайшоў з жыцьця год таму, жыў на вуліцы імя Валянціны Церашковай у доме № 30, корпус 1. Сёньня яму б споўнілася 59 гадоў. Барыс Хамайда, сябар і паплечнік Уладзімера Плешчанкі, выказаў меркаваньне, што такім незвычайным чынам, перайменаваўшы вуліцу, памяць пра віцебскага змагара і патрыёта ўшанаваў няўлоўны Мірон. Гэтым разам ён не вывешваў сьцягоў, аднак здолеў у адну ноч прымацаваць больш за дзесятак шыльдаў, на якіх імя Уладзімера Плешчанкі напісана чырвоным па беламу. Радыё Свабода
Навіны Беларусі: