У нас зьявяцца прарасейскія партыі, якіх мяркуецца прывесьці да ўлады... будзе да іх і прарасейская "апазыцыя". Праца Расеі ў гэтым кірунку бачна даўно.
Адпаведныя кадры куплены ўраздроб і гуртом, адны зь іх за межамі Беларусі старанна абараняюць далёка не беларускія інтарэсы, другія праходзяць падрыхтоўку, у тым ліку і за лукашэнкаўскімі кратамі, дзе як вядома сядзяць не толькі беларускія патрыёты...
Як і раней, беларускія нацыянальныя сілы будуць практычна пазбаўлены магчымасьці весьці паўнавартасную палітычную працу ў беларускай краіне, а ў горшым выпадку знаходзіцца ў падзем'і.
Прапагандыскую і інфармацыйную падтрымку з боку беларусіх "дэмСМІ" будуць мець, як раней, так і зараз (прыклад 2020 г. перад вачыма) выключна палітычныя прарасейскія сілы ў Беларусі.
Усё гэта магчыма толькі ў адным выпадку - калі ў беларускім грамадзтве не адбудудзецца пераканаўчых зрухаў на карысьць нацыянальнай беларускай сьвядомасьці.
Найперш маецца на ўвазе - беларуская мова, несфальшаваная беларуская гісторыя...
P.S.
Нельга выключыць і тое, што (натуральна з удзелам Расеі), можа зьявіцца і нешта горшае чым Лукашэнка... але ізноў-ткі, ўсё залежыць ад беларускага народу.