You are here

В. Гавэл пра газаправод і антыракетны шчыт

Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл падтрымлівае Польшчу ў пытаньні пабудовы Паўночнага газаправоду па дне Балтыйскага мора. Пра гэта чэскі палітык сказаў у інтэрвію нямецкай газэце “Koelnischer Rundschau”. Вацлаў Гавэл лічыць, што падчас стварэньня нямецка-расейскага газаправоду Бэрлін павінен узяць пад увагу інтарэсы Варшавы. Былы прэзыдэнт Чэхіі лічыць, што расейска-нямецкі праект “пакрыўдзіў палякаў”. У інтэрвію Вацлаў Гавэл таксама закранае тэму стварэньня на тэрыторыі Польшчы й Чэхіі элемэнтаў амэрыканскага антыракетнага шчыта. Палітык заклікаў не ісьці на ўступкі Расеі, якая, паводле Гавэла, надалей ня можа пагадзіцца з сувэрэннасьцю былых камуністычных краін. Polskie Radio
У сьвеце: