You are here

Успамін продкаў у Бэльгіі.

Першага лістапада на могілках гораду Лёвэну ўжо традыцыйна сабраліся Беларусы, якія пражываюць у Бэльгіі і іншых краінах Эўропы. Мэтай іхняга прыезду было ўшанаваньне памяці памерлых і загіблых за незалежнасьць Беларусі.

Сьвятаром Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы гораду Антвэрпану айцом Янам Майсейчыкам была адпраўлена паніхіда па сьвятой памяці спадару Міколе Равенскім і па ўсіх памерлых беларусах на чужыне і на Бацькаўшчыне.

Пра дзейнасьць вядомага беларускага кампазытара Равенскага ў Бэльгіі распавёў радны БНР спадар Янка Жучка, адзін са складальнікаў сусьветнавядомага беларускага хору

: “Спадар Мікола да апошняга дня свайго жыцьця намагаўся зрабіць як мага болей, ён вельмі хацеў, каб было запісана на кружэлках тое, што мы сьпявалі, і ён перад самай сваёй сьмерцю ганяў нас у студыю, дзякуючы чаму нам гэта ўдалося. Потым кружэлкі перавыдаваліся ў Канадзе пад знакам “Пагоні”. Зараз мы можам таксама знайсьці гэтыя запісы. Ён быў цяжка хворы, але да апошняй сваёй часіны ён жыў Беларусьсю.”

Старшыня БЭЗу Зьміцер Піменаў зазначыў, што ў пасьляваенныя часы, як і ў сёньняшні дні, людзі ўцякалі са сваёй Бацькаўшчыны ад расёйскай навалы. І што вельмі сумна канстатаваць тое, што кіраўнікі такой паважанай у свой час арганізацыі, як ЗБС “Бацькаўшчына”, папалі пад уплыў акупацыйнага рэжыму і выдалілі са сваіх каталёгаў імя славутага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, не засталося нават напаміну пра тое, што ў Бэльгіі знаходзіцца ягоная магіла, як няма згадкі і пра існаваньне Беларускай Грэка-Каталіцкай парафіі ў Антвэрпане.

Пасьля царкоўнай службы і грамадзянскай паніхіды адбылася памінальная трапеза.

БЭЗ-Info

Навіны дыяспары: