You are here

Кардынал Камілло Руіні заклікае да актыўнага асвойвання інтэрнэт-прасторы

Папскі вікарый Рыма і Рымскай дыяцэзіі кардынал Камілло Руіні заклікаў вернікаў да больш актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, інтэрнэт-блогаў, як новай формы апостальскай місіі. «Я не разбіраюся ў Іртэрнэце, але вернікам, а асабліва маладым, варта было б наведваць блогі і карэктаваць меркаванні моладзі, паказваючы ім сапраўднага Езуса», — сказаў кардынал Камілло Руіні на сустрэчы з італьянскім духавенствам у Папскім Урбаніянскім універсітэце. Адзін святар, па словах кардынала, нядаўна распавяў яму пра тое, што моладдзю у блогах актыўна абмяркоўваецца «тэма Езуса». Аднак, адзначае Папскі вікарый, падставай для такіх дыскусій з’яўляюцца разнастайныя «дэструктыўныя кнігі, якія сёння шырока распаўсюджаны, а не кніга Бэнэдыкта XVI „Езус з Назарэта“». «Якой жа будзе ідэя Езуса праз дзесяць гадоў, калі такія падыходы перамогуць?» — заклапочаны кардынал Руіні. Ён заклікаў духавенства да пошуку новых творчых падыходаў у папулярызацыі згаданай кнігі пантыфіка. Гэты твор Бэнэдыкта XVI, на думку кардынала, фармуе тоеснасць хрысціяніна ў непасрэднай сустрэчы з Езусам Хрыстом. Пры гэтым, на думку Папскага вікарыя, асабістыя перакананні выкладчыка і яго сведчанне веры адыгрываюць значна больш важную ролю, чым педагагічныя прыёмы. Паводле каталіцкага агенцтва „Zenit“ Catholic.By
Духоўнае жыцьцё: