Прыкра, балюча і не зразумела. Віленская арцыбіскупская курыя адмовіла ва ўсталяваньні дошкі-памяці ксяндзу Адаму Станкевічу ў касьцёле св. Мікалая ў Вільні, дзе кс. Адам служыў большую частку свайго святарскага жыцьця на беларускай мове. Усё жыцьцё за беларускасьць цярпеў зьнявагі. Спачатку ад польскіх уладаў. Нават ардынарый Віленскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Ялбжыкоўскі не павіншаваў сьвятара сваёй дыяцэзіі ксяндза Адама Станкевіча з 25-годдзем яго сьвятарства.