You are here

БГКЦ у Антвэрпане

Парафіяльны Фэст 30.11.2019

У суботу 30 лістапада 2019 году Беларуская парафія горада Антвэрпана адзначыла свой 16-ты Парафіяльны Фэст у гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага. Урачыстую Боскую Літургію ў саборным служэньні каталіцкіх сьвятароў візантыйскага і лацінскага абрадаў узначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

DSC_0253.JPG

Духоўнае жыцьцё: 

Дзяды ў Бельгіі

10-2019-1.jpg
Беларуская грамада ў Бельгіі разам з беларусамі з Францыі традыцыйна наведала на Дзяды магілу Міколы Равенскага.
Беларусы маліліся за спачын душаў сваіх родных і блізкіх якія адыйшлі да Валадарства Нябеснага дзе ўспомнілі ў сваіх малітвах беларускага кампазытара, стваральніка музыкі да Духоўнага гімну “Магутны Божа” на словы беларускай паэткі Натальлі Арсеньнявай.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Новыя ўзнагароды мэдалём БНР-100

Рады БНР Беларускага Эўрапейскага Задзіночаньня ад шчырага сэрца віншуюць параха Беларускай Грэка Каталіцкай Царквы у Антверпане, а. Яна Майсейчыка з узнагародай ад Рады БНР. Узнагародай адзначана яго клапатлівая праца на карысьць Беларусі і духоўнасці Беларусаў.

Камоцкая, Пінігін, Кукабака, Пятровіч. Новыя ўзнагароды мэдалём БНР-100

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалямі да 100-годзьдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасьці.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Беларуская Царква ў Бэльгіі

Беларуская Царква ў Бэльгіі прадстаўлена Парафіяй Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага і належыць да бізанта-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпане па адрасу:

Heilige-Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B-2060 Antwerpen

Духоўнае жыцьцё: 

Дзяды 2018 у Бельгіі

Традыцыйна Беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся на магіле слаўнага кампазытара МІколы Равенскага які пахаваны ў Леване каб памаліцца за душы памерлых.

Дзяды 2018 у Бельгіі

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Усталяваньне памятнай табліцы да стогодзьдзя Беларускай Дзяржаўнасьці, на магілу Раднага БНР Янкі Жучкі

Актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня была ўсталявана юбілейная каменная шыльда на магілу Раднага БНР Янкі Жучкі.

Табліца была асьвячана Сьвятаром Беларускай Грэка Каталіцкай Царквы Айцом Янам Майсейчыкам. Памятны знак быў зроблен на сродкі Радных БНР у Бельгіі і сумленных Беларусаў Бельгіі.

Памяць пра Беларусаў ствараецца іх ахвярнасьцю!

Жыве Беларусь!

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 
Духоўнае жыцьцё: 

Традыцыйныя Дзяды ў Бельгіі

Першага лістапада Беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць сваіх Дзядоў на магіле вядомага кампазытара Міколы Равенскага, які пахаваны ў Лёване.

ravensky01112017.jpg

Было асьвячана надмагільле, якое ўсталявалі беларусы Бельгіі і Францыі на сродкі беларускай эміграцыі ўсяго сьвету.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 
Духоўнае жыцьцё: 

Архіпастырскі візыт Экзарха ў Антвэрпан

2 сьнежня 2012 г. ў перапоўненым саборы Парыжскай Божай Маці адбылася інтранізацыя новага грэка-каталіцкага Экзарха ўладыкі Барыса Гудзяка.

Духоўнае жыцьцё: 

Успамін Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага

Сёньня сьвяткуе наша Маці Сьвятая Царква ўрачыстасьць Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, чыё жыцьцё было кароткім, але поўным гераізму і сьвятасьці, паслушэнства Царкве і веданьня Праўды.

Духоўнае жыцьцё: 

Фэст у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага

11 лістапада Беларуская царква ў бэльгійскім горадзе Антвэрпане адзначыла сваё парафіяльнае сьвята – Дзень памяці Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Чарговы раз урачыстая Боская Літургія зграмадзіла больш за сотню вернікаў і прыяцеляў парафіі, сярод якіх і беларусы, і фламандцы, і прадстаўнікі іншых народаў, што цэняць скарб Хрыстовай веры і царкоўнай Еднасьці.

Духоўнае жыцьцё: 

Сьвята Дзядоў у Бэльгіі

29102011-1sm1.jpgУ суботу 29 кастрычніка беларусы Бэльгіі і Францыі сабраліся разам у Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве ў Антвэрпане, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыцьцё за Веру Сьвятую і незалежнасьць і свабоду роднай Бацькаўшчыны. Канешне, аддаць даніну малітоўнай памяці сваім продкам і спачылым героям прыйшлі далёка не ўсе, што аказаліся на чужыне – адчуджэньне ад традыцый свайго народу моцна засела ў сэрцах шматлікіх беларусаў. Абыякавасьць (а нярэдка і варожасьць) да старадаўняе Хрыстовае веры, да ўласнае культуры і мовы, спараджае і абыякавасьць да сваіх бацькоў, дзядоў, прашчураў. Але, як кажуць у народзе, - “Бог ня Цімошка, бачыць нямножка”, таму і застаюцца абыякавыя бяз Божага блаславеньня і пакутуюць ад сваёй жа неразважлівасьці...

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

ДЗЯДЫ – Дзень успаміну памерлых

У суботу 29 кастрычніка вернікі Беларускай царквы ў Анвэрпане адзначаць спаконвечнае беларускае сьвята – Дзяды. У гэты дзень аддаецца даніна памяці ўсім спачылым продкам, не толькі тым, імёны якіх захоўваюцца ў нашай памяці, але й далёкім прашчурам з сівой даўніны. Існуе павер’е, што калі хтосьці на Дзяды адведвае царкву і могілкі, запальвае зьнічык і моліцца за памерлых, то і яны адказваюць яму сваім спрыяньнем.

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Парафіяльны Фэст у Беларускай Царкве ў Антвэрпане

У нядзелю 28 лістапада Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ў Антвэрпане адзначыць свой парафіяльны Фэст – дзень Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Сьвятар і Парафіяльная Рада запрашаюць усіх вернікаў разьдзяліць духоўную радасьць гэтай урачыстасьці. Ўрачыстая Боская Літургія адбудзецца а 12-й гадзіне ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса. Пасьля Літургіі усе шчыра запрашаныя на братэрскі пачастунак.

Адрас: Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060 ANTWERPEN.

Духоўнае жыцьцё: 

Дзяды – Сьвята ўспаміну памерлых

У нядзелю 31 кастрычніка Беларуская Царква ў Антвэрпане адзначыць Дзяды. Памінальнае Набажэнства распачнецца ў 12 гадзін. Пасьля Літургіі вернікі адправяцца ў Лёвэн на магілу выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, дзе, паводле шматгадовай традыцыі, будзе адпраўлена Паніхіда. Жадаючых памаліцца за сваіх памерлых, а таксама за тых, хто аддаў свае жыцьці за веру, волю, незалежнасьць і памнажэньне славы Айчыны, шчыра запрашаем на Набажэнствы.

Парафіяльная Рада

Духоўнае жыцьцё: 

Пяцідзённае Паломніцтва ў Рым і Бары

rome062010_in.jpgПа запрашэньні Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году Сьвятара, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенэдыктам XVI-м, пробашч Беларускай Уніяцкай Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і Сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італі

Духоўнае жыцьцё: 

Асьвячэньне Іконы Вялебнай Еўфрасіньні Полацкай

ikona001.jpg30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Сьвятых ў Беларускай парафіі г. Антвэрпана пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. Ікона была створана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай і дастаўлена ў Бэльгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антвэрпанскай царквы.

Духоўнае жыцьцё: 

Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гору Монт

piligr001.jpgБеларуская царква ў Антвэрпане прыняла ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гору Монт (Saint Mont) у Францыі. У першым тысячагоддзі гэтая гара месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянэраў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе выбралі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На фундамэнтах казармаў яны збудавалі манастыр і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. У наш час ад манастыра засталася толькі каплічка...

Навіны дыяспары: 
Духоўнае жыцьцё: 

Расклад Набажэнстваў у Беларускай Царкве ў Антвэрпане на Тыдзень Пакутаў і на Вялікдзень

Вербніца – Уваход Госпада ў Ерусалім:
Нядзеля 28 сакавіка а 12.00 гадз. Боская Літургія Сьв. Яна Залатавуснага і асьвячэньне вербаў;

Чысты Чацьвер – Успамін Тайнай Вячэры:
Чацьвер 1 красавіка а 19.00 гадз. Вячэрня з Літургіяй Сьв. Васіля Вялікага;

Вялікая Пятніца – Успамін Укрыжаваньня і Пакутаў Госпада:
Пятніца 2 красавіка а 18.00 гадз. Ютрань з 12-цю Евангельлямі Мукаў Госпада Ісуса Хрыста; (Набажэнства адбудзецца ў капліцы).

ПАСХА – Вялікоднае Набажэнства:
Ноч з 3 на 4 красавіка,

23.00 гадз. Паўночніца з Канонам перад Сьвятой Плашчаніцай
00.00 гадз. Вялікодная Ютрань і Літургія Сьвятога Яна Залатавуснага

Духоўнае жыцьцё: 

Страницы